ТЭЛЕФО́ННАЯ ПАДСТА́НЦЫЯ,

асобны (тэрытарыяльна вынесены) камплект абсталявання АТС для абслугоўвання групы абанентаў, што звязаны з ёй злучальнымі лініямі; частка тэлефонных сетак. Сувязь паміж абанентамі ажыццяўляецца непасрэдна праз Т.п., мінаючы АТС (без займання злучальных ліній).

т. 16, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)